З 1 чэрвеня па 5 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце прайшла першая Летняя школа «Беларускія стравы ў гісторыі». Удзельнікамі новага для ўніверсітэта праекта сталі 9 гасцей з Пяцігорскага інстытута Паўночна-Каўказскага Федэральнага ўніверсітэта, Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя В.Г. Цімірасава і Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага.
Праграма школы складалася з некалькіх блокаў: азнаямленчага, культурна-азнаямленчага, адукацыйнага, практычнага. Кожны быў прысвечаны дасягненням гастранамічнага мастацтва Беларусі, гісторыі роднага горада і нацыянальнай кухні.
Для замежных гасцей Летняя школа стала выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з Купалаўскім універсітэтам, горадам Гродна і нацыянальнымі гастранамічнымі традыцыямі.
На працягу ўсяго часу ўдзельнікаў суправаджалі арганізатары праекта загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксана Паўлава і старшы выкладчык кафедры Анастасія Кучар, якія дапамагалі гасцям уладкавацца і пазнаёмілі з горадам і ВНУ.
Удзельнікі Летняй школы наведалі майстар-клас па прыгатаванні беларускіх аўтэнтычных страў і напояў – гарбузок, пызы, дзьмухаўцы, бурштын, салодуха.
Замежныя госці пабывалі ў філіяле кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання на базе кафэ «Раяль» ДУК «Гродзенская абласная філармонія», дзе загадчык установы Іна Валчкевіч прадэманстравала асаблівасці сэрвісу ў сферы гасціннасці і прэзентавала «Губертыкі». Святога Губерта, сімвала горада.
Для ўдзельнікаў Летняй школы былі арганізаваны аглядныя пешаходныя экскурсіі па Гродне з наведваннем знакавых славутасцяў горада і цікавай і смачнай экскурсіяй у ТАА «Мядовы шлях».
Па словах гасцей, Летняя школа праляцела незаўважна. Яе ўдзельнікі набылі новыя знаёмствы і каштоўны вопыт зносін, авалодалі карыснымі ведамі, атрымалі асалоду ад прыгажосці горада і ўніверсітэта.
Пасля завяршэння Летняй школы ўсе ўдзельнікі атрымалі імянныя сертыфікаты і памятныя сувеніры.
Арганізатары спадзяюцца, што гэты праект стане штогадовай традыцыяй, якая дазволіць пашырыць гарызонты акадэмічных, прафесійных і культурна-адукацыйных магчымасцей!