10 ліпеня начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Апякун і выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку факультэта эканомікі і кіравання Наталля Зубрыцкая, Наталля Патоцкая прынялі ўдзел у семінары «Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Навагрудскім рэгіёне».
Семінар адбыўся на базе Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта для прадпрымальніцкай дзейнасці і грамадзян, якія жадаюць адкрыць уласную справу. У сваіх прэзентацыях купалаўцы прадставілі інавацыйны, навуковы і адукацыйны патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта.
У час семінара разглядаліся пытанні аб умовах выдзялення зямельных участкаў пры адкрыцці фермерскай гаспадаркі, аказанні бязвыплатнай фінансавай дапамогі пры адкрыцці ўласнай справы, дзяржаўнай падтрымцы і фінансаванні інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
У слухачоў была магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
У правядзенні семінара таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Навагрудскага райвыканкама, ААТ «Белаграпрамбанк», Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.