Да канца трэцяга дня працы прыёмнай камісіі дакументы падалі 1413 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1081, на завочную – 32, завочную скарочаную – 296, па-за конкурсам – 4.
Сёння завершаны прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці, а таксама абітурыентаў, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі ў перыяд знаходжання ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», якія прэтэндуюць на залічэнне без уступных іспытаў па выніках сумоўя ў адпаведнасці з Правіламі прыёму асоб для атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. Нагадваем, што сумоўе для гэтых абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.
1 абітурыент з'яўляецца пераможцам заключнага этапа, 7 абітурыентаў маюць дыпломы ІІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 173 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў,9 паступаюць па-за конкурсам.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500