Алімпіяда прайшла з 2 па 5 ліпеня ў дыстанцыйным фармаце. На турнір зарэгістраваліся 2013 удзельнікаў, аб'яднаных у 953 каманды. Па выніках турніру дзейсны ўдзел прынялі 632 каманды з 73 краін свету.
Спаборніцтва «Junior.Crypt.2024» – гэта Адкрытая алімпіяда па кібербяспецы, арганізатарамі якой выступае кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Купалаўскага ўніверсітэта.
Спаборніцкі блок уключае два турніры: турнір праграмістаў і міжнародны CTF-турнір. Афіцыйныя мовы алімпіяды - руская і англійская.
У гэтым годзе падчас выканання турнірных заданняў арганізатары пастараліся пазнаёміць усіх удзельнікаў з горадам Гродна і Рэспублікай Беларусь, гэта знайшло адлюстраванне ў задачах катэгорыі «OSINT» – Оpen-Source Intelligence – разведка па адкрытых крыніцах.
Алімпіяды па кібербяспецы і CTF-турніры кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць з 2010 года. У гэтым годзе былі прыцягнуты і міжнародныя ўдзельнікі.
У час летняй вучэбнай практыкі да спаборніцтваў традыцыйна падключыліся студэнты-купалаўцы факультэта матэматыкі і інфарматыкі 1-2 курсаў спецыяльнасцей «Кібербяспека», «Штучны інтэлект», «Упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі».
Удзел у 48-гадзінным «CTF-турніры» дазволіў шматлікім студэнтам раскрыць свае таленты ў сферы кібербяспекі і добра правесці час.
Поўная выніковая табліца «Junior.Crypt.2024 CTF» даступная на сайце міжнароднага інтэгратара CTF-турніраў. Вынікі галасавання па прысваенні турніру «Junior.Crypt CTF» міжнароднага рэйтынгу.