Да канца чацвёртага дня працы прыёмнай кампаніі-2024 дакументы падалі 1895 абітурыентаў.
На дзённую форму навучання прэтэндуюць 1465 абітурыентаў; на завочную – 49, на завочную скарочаную – 383 абітурыенты, 5 абітурыентаў маюць права на паступленне звыш плана прыёму як уладальнікі хадайніцтва федэрацыі па відзе спорту.
У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 297 заяў. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць Брэсцкая вобласць (129) і Мінская вобласць (88).
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых чатырох дзён уступнай кампаніі, 211 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 12 паступаюць па-за конкурсам.
1 абітурыент з'яўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 11 – пераможцамі III (абласнога этапа), 167 абітурыентаў маюць атэстат асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, 21 – дыплом з адзнакай. 343 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй.
13 абітурыентаў з'яўляюцца ўладальнікамі 100-бальнага сертыфіката. А яшчэ тры абітурыенты – Жукевіч Аляксей (паступае на спецыяльнасць «Праграмная інжынерыя»), Бяляева Кацярына (паступае на спецыяльнасць «Штучны інтэлект») і Кончык Мілена (паступае на спецыяльнасць «Эканамічнае права») – прадставілі адразу два 100-бальныя сертыфікаты.
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, працягнецца да 17 ліпеня ўключна (да 19 ліпеня - на ваенны факультэт). Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500