Да канца пятага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2333 абітурыенты, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1773; на завочную і завочную скарочаную – 554, звыш лічбаў прыёму – 6.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых пяці дзён уступнай кампаніі, 246 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 19 паступаюць па-за конкурсам.
425 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Найбольшую суму балаў (398) мае Ганна Марціноўская. Дзяўчына паступае на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» (кітайскі, англійская) факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Ужо сёння сярод тых, хто плануе стаць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы, 2 абітурыенты - пераможцы заключнага этапа, 13 - пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Падрыхтоўчыя курсы факультэта давузаўскай падрыхтоўкі скончылі 110 абітурыентаў.
Купалаўскі ўніверсітэт выбіраюць не толькі абітурыенты з г. Гродна і Гродзенскай вобласці: 25,8% заяў падалі абітурыенты з іншых абласцей і г. Мінска, 2 абітурыенты - грамадзяне Расійскай Федэрацыі.
Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту скончыцца ў сераду, 17 ліпеня (на ваенны факультэт - 19 ліпеня).
Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500