Да канца шостага дня працы прыёмнай камісіі ў Купалаўскі ўніверсітэт дакументы падалі 2560 абітурыентаў, з іх на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі – 1929; на завочную - 87, на завочную скарочаную - 538, звыш лічбаў прыёму - 6 чалавек.
У гэтым годзе ГрДУ імя Янкі Купалы ажыццяўляе набор на 53 спецыяльнасці. План набору складае 2342 месцы, з іх 1381 - на бюджэтную форму і 961 - на платнай аснове. На астатнія пасля залічэння пераможцаў універсітэцкай алімпіяды і мэтавікоў 1150 бюджэтных месцаў прэтэндуюць 2315 абітурыентаў.
З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых шасці дзён уступнай кампаніі, 320 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 23 паступаюць па-за конкурсам.
473 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Найбольшую суму балаў (398) мае Марціноўская Ганна. Абітурыентка спыніла свой выбар на спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі". Адзначым таксама, што Ганна мае два 100-бальныя сертыфікаты па рускай мове і англійскай мове. Яшчэ 3 уладальнікі адразу двух 100-бальных вынікаў - Жукевіч Аляксей (паступае на спецыяльнасць "Праграмная інжынерыя"), Бяляева Кацярына (паступае на спецыяльнасць "Штучны інтэлект") і Кончык Мілена (паступае на спецыяльнасць "Эканамічнае права") - прадставілі адразу два 100-бальных сертыфіката. Усяго ў Купалаўскі ўніверсітэт падалі дакументы 24 уладальнікі 100-бальных вынікаў ЦТ і ЦЭ.
У ліку будучых студэнтаў нашага ўніверсітэта пераможцы розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд: 2 – пераможцы рэспубліканскай алімпіяды, 13 – пераможцы III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
203 абітурыенты з'яўляюцца ўладальнікамі атэстата асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём, 115 - дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адзнакай.
1 абітурыент заваяваў 1-е месца на афіцыйных чэмпіянатах РБ па Алімпійскіх відах спорту, 3 з'яўляюцца прызёрамі чэмпіянатаў, першынстваў свету і Еўропы, Еўрапейскіх гульняў, юнацкіх алімпійскіх фестываляў, 2 з'яўляюцца выпускнікамі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і паспяхова прайшлі гутарку ў рамках выбранай спецыяльнасці, 13 паспяхова прайшлі гутарку і паступаюць без уступных іспытаў як выпускнікі педагагічных і спартыўна-педагагічных класаў.
78,5% абітурыентаў, якія падалі дакументы ў Купалаўскі ўніверсітэт, - жыхары горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 616 заяў.
Лідзіруючыя пазіцыі займаюць Брэсцкая вобласць (281), Мінская вобласць (170) і Гомельская вобласць (93).
Найбольшы конкурс у дзённай форме склаўся па спецыяльнасці "Графічны дызайн і мультымедыядызайн" - больш за 20 чалавек на месца.
Таксама высокі конкурс у дзённай форме атрымання адукацыі склаўся па спецыяльнасцях Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» (4,86), Міжнароднае права; Правазнаўства; Эканамічнае права (3,76) і Сусветная эканоміка; Фінансы і крэдыт; Эканоміка і кіраванне; Электронная эканоміка (3 чалавекі на месца).
Па завочнай форме атрымання адукацыі ў скарочаны тэрмін высокі конкурс па спецыяльнасцях "Мастацкая адукацыя" (6), Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (4,4), "Эканоміка і кіраванне" (4,17), "Транспартная лагістыка" (3.86) .
20 ліпеня ў 12:00 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе пасяджэнне прыёмнай камісіі, падчас якога адбудзецца залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцей) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (па трох сертыфікатах ЦТ або ЦЭ). Інфармаванне аб выніках залічэння абітурыентаў будзе размешчана ў Лічбавым кабінеце абітурыента.
Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца па 1 жніўня для абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове.
Унутраныя ўступныя іспыты будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 18 па 25 ліпеня, інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.
Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, у тым ліку відэакансультацыя аб парадку правядзення ўступных іспытаў даступна на сайце www.abit.by.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі (у тым ліку праграмы ўступных іспытаў), прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, а таксама ў пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе : вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны),
МТС +375 (33) 35 44 500,
Life +375 (22) 77 44 500