Пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў ваеннага факультэта ў рады курсантаў прайшло ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 ліпеня.
22 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце адбылося залічэнне ў рады курсантаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту абітурыентаў ваеннага факультэта.
На атрыманне агульнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці "Фізічная культура" на 8 месцаў прэтэндавалі 11 абітурыентаў, па спецыяльнасці "Тылавое забеспячэнне войскаў" на 40 месцаў для асоб мужчынскага полу - 45 абітурыентаў, на 4 месцы для асоб жаночага полу - 9 абітурыентаў.
Уступныя іспыты абітурыенты ваеннага факультэта, якія паступаюць на спецыяльнасць "Фізічная культура", паспяхова здалі 20 ліпеня.
У цэлым, конкурс па ваенным факультэце склаў 1,25 чалавека на месца.
Адзначым, што сярод залічаных абітурыентаў ваеннага факультэта без уступных іспытаў паступалі 3 выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, накіраваныя ў межах плана размеркавання сувораўцаў, выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча і абітурыент, які мае дыплом з адзнакай. 10 абітурыентаў паступалі па-за конкурсам.
Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца.
У Купалаўскім універсітэце праходзяць уступныя іспыты, якія працягнуцца да 25 ліпеня ўключна. Інфармацыя аб даце і часе яўкі абітурыента на іспыт прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат.
У абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове, ёсць магчымасць падаць дакументы па 1 жніўня.
Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў можна даведацца на сайце www.abit.by, а таксама ў пункце працы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Леніна, 32; а таксама па тэлефонах:
+375 (152) 67-01-01 (шматканальны),
МТС +375 (33) 35 44 500,
Life +375 (22) 77 44 500