Прыёмная кампанія ў Купалаўскім універсітэце працягваецца, абітурыенты здаюць уступныя іспыты, камісія вядзе залічэнне на платную форму навучання, а бюджэтнікі, якія паступалі па трох сертыфікатах ЦЭ і ЦТ, павучылі апавяшчэнні аб залічэнні. Але ёсць рабяты-шчасліўчыкі, якія ведалі аб сваім залічэнні задоўга да старту прыёмкі - гэта пераможцы ўнутрыуніверсітэцкай шматпрофільнай алімпіяды. Сярод іх выпускніца СШ №2 г. Шчучына Аляксандра Баброва.
У снежні Аляксандра паспяхова прайшла папярэдні этап універсітэцкай алімпіяды, у якім прынялі ўдзел больш за 1000 навучэнцаў, і апынулася сярод трохсот лепшых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія атрымалі запрашэнне для ўдзелу ў вочным этапе. Перамога ў алімпіядзе дала дзяўчыне права выбраць для паступлення без экзаменаў адну з трох спецыяльнасцей: "Біялогія", "Экалогія", "Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія". Дзяўчына выбрала другую.
Больш падрабязна чытайце па спасылцы!