Удзельнікі студатрадаўскага руху Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працуюць у студэнцкіх атрадах розных спецыялізацый і напрамкаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.
Студэнцкі педагагічны атрад “Купалінка-2” імя Героя Савецкага Саюза Барыса Тарасавіча Пішчыкевіча – гэта каля 30 чацвёртакурснікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Свае сілы яны паспрабавалі ў ролі выхавацеляў у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Купалінка" сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства "АзотСэрвіс". Аб сваёй працы расказала 20‑гадовая Аліна Мельнікава, камісар атрада.
Студэнтка родам з аграгарадка Сурынка Слонімскага раёна, вучыцца па спецыяльнасці "Практычная псіхалогія" факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У дзяцінстве дзяўчына ў лагер не ездзіла, таму дадзены досвед для яе ў навінку. Змена для важатых і дзяцей доўжыцца 14 дзён. Паводле слоў субяседніцы, у кожным такім маленькім калектыве прысутнічаў старэйшы важаты, дастаткова вопытны дарослы, які дапамагаў маладзейшым калегам.
— Мы і самі праяўлялі ініцыятыву, - адзначае будучы псіхолаг. - Ужо пасля другога курсу ведалі, што будзем праходзіць гэтую практыку. Ва ўніверсітэце былі дысцыпліны, прысвечаныя ў тым ліку рабоце ў дзіцячых аздараўленчых цэнтрах. Сярод маіх аднагрупнікаў сабралася сапраўдная каманда энтузіястаў, загадзя настроіліся на працу. Падрыхтавалі сцэнары мерапрыемстваў, размеркавалі паміж сабой метадычныя матэрыялы.
Для Аліны гэта не першы досвед працоўнага лета. У мінулым годзе яна працавала ў студатрадзе дзяжурнай па атракцыёнах на базе адпачынку «Прывал» у Гродзенскім раёне.
— У нашым атрадзе сабраліся ў асноўным аднагодкі, студэнты факультэтаў псіхалогіі, мастацтва і дызайну і педагагічнага, - падкрэслівае яна.
Аліна дзеліцца, што самыя яркія эмоцыі атрымала ад зносін з дзецьмі:
— Спачатку ўсе яны сумуюць па хаце і бацькам, але як толькі ўключаюцца ў лагерную дзейнасць, пра ўсё забываюцца. Асабліва запомнілася, як мы рыхтавалі сумесныя флэшмобы, выступленні для розных конкурсаў. І калі нашы рабяты займалі прызавыя месцы і паказвалі сябе нават лепш, чым у старэйшых атрадах, разам хорам крычалі: "Мы самыя крутыя!".
Не выпусціце свой шанец запісацца ў студэнцкі атрад і адчуць атмасферу яркага і працоўнага лета. Каб далучыцца да студэнцкіх атрадаў Купалаўскага ўніверсітэта і знайсці новых сяброў, звяртайся ў каб. 308 галоўнага корпуса (вул. Ажэшкі, 22) і па тэл. (80152) 39-72-09 ці +37529-278-95-85.