Конкурс праводзіцца з мэтай рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і садзейнічання станаўленню прафесійных маладых журналістаў.
Прыняць удзел у конкурсе можна ў наступных намінацыях: “Лепшыя аўтарскія матэрыялы” (рэпартаж, спецыяльны праект патрыятычнай тэматыкі); "Лепшая карыкатура па найбольш вострай сацыяльнай тэматыцы"; "Лепшы фотарэпартаж"; «Лепшы відэасюжэт пра памятныя мясціны Беларусі, вядомых людзей, знамянальную падзею»; "Лепшы відэаблог"; "Лепшая аператарская работа"; "Лепшы праект у новых медыя".
Узроставыя групы ўдзельнікаў конкурсу: група 1 - ад 16 да 21 года ўключна (на момант накіравання заяўкі на ўдзел у конкурсе); група 2 - ад 22 да 31 года ўключна (на момант накіравання заяўкі на ўдзел у конкурсе).
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны на штогадовым Форуме маладых журналістаў.
Купалаўцы, уважліва чытайце інструкцыю, выбірайце намінацыю, якая блізкая вам, і дасылайце заяўку да 1 верасня на пошту: Гродзенская вобласць – grodnopresskod2023@mail.ru.