Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове ў Купалаўскім універсітэце завяршыўся 1 жніўня. Прыёмная камісія прыняла 1426 заяў ад абітурыентаў, якія жадаюць вучыцца на платнай аснове пры плане прыёму 961 чалавек.
Дакументы для навучання на дзённай платнай форме атрымання адукацыі былі прыняты ў 1034 чалавек; на завочнай платнай - у 392 чалавек, з іх 323 - на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі.
Самы высокі конкурс сярод спецыяльнасцей дзённай платнай формы навучання быў сфарміраваны на спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" і "Пачатковая адукацыя" (3,33 чалавека на месца), "Графічны дызайн і мультымедыядызайн" (2,73 чалавека на месца), "Трэнерская дзейнасць" (2,6 чалавека на месца), "Мастацкая адукацыя" (2,5 чалавека на месца), "Адукацыя ў галіне фізічнай культуры" (2,33 чалавека на месца), "Сацыялогія" і "Інфармацыя і камунікацыя" (2, 08 чалавекі на месца) і «Архітэктура» (2 чалавекі на месца).
Высокі конкурс сярод спецыяльнасцей завочнай платнай формы са скарочаным тэрмінам навучання сфарміраваны на спецыяльнасці "Адукацыя ў галіне фізічнай культуры" (2,6 чалавека на месца), "Мастацкая адукацыя" (2,2 чалавека на месца) і "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі" ( 2,1 чалавека на месца).
Паседжанне прыёмнай камісіі па залічэнні абітурыентаў на платнай аснове адбудзецца 2 жніўня ў 15.00. Інфармацыя аб залічэнні з'явіцца ў кожнага абітурыента ў Лічбавым кабінеце абітурыента 2 жніўня з 17.00.
Усяго падчас уступнай кампаніі 2024 года ў прыёмную камісію Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было пададзена 4069 заяў пры плане набору 2342 чалавекі, з іх 21 заява – для атрымання другой вышэйшай адукацыі.