Пасяджэнне прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта па залічэнні абітурыентаў у лік студэнтаў дзённай і завочнай форм атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове прайшло 2 жніўня.
Па выніках залічэння студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія будуць навучацца на платнай аснове, сталі 1019 чалавек, з іх на дзённай форме навучання ў поўны тэрмін - 733, на завочнай форме ў поўны тэрмін - 64 і на завочнай форме ў скарочаны тэрмін - 201, 21 абітурыент залічаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы для атрымання другой вышэйшай адукацыі. Пры гэтым 52 чалавекі залічаны ў лік студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта звыш лічбаў прыёму.
Асаблівай папулярнасцю сярод абітурыентаў, якія паступілі на платную форму навучання, карысталіся спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя", "Пачатковая адукацыя", "Графічны дызайн і мультымедыядызайн", "Трэнерская дзейнасць" і "Мастацкая адукацыя" дзённай формы навучання, спецыяльнасці "Адукацыя ў галіне фізічнай культуры" і «Мастацкая адукацыя» завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання, спецыяльнасць «Псіхалогія» завочнай формы з поўным тэрмінам навучання.
Найвышэйшыя прахадныя балы сфармаваліся на спецыяльнасці "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" (311), "Электронная эканоміка" (307), "Інфармацыя і камунікацыя" (304), "Правазнаўства" (302) дзённай формы навучання, "Псіхалогія" (225) завочнай формы з поўным тэрмінам навучання і "Турызм і гасціннасць" (210) завочнай формы са скарочаным тэрмінам навучання.
З вынікамі залічэння кожны абітурыент можа азнаёміцца ў сваім Лічбавым кабінеце абітурыента на сайце abit.grsu.by.