Фестываль навукі пройдзе 7 верасня па традыцыі ў самым сэрцы Мінску - у Батанічным садзе! Запрашаем купалаўцаў стаць часткай вялікай падзеі.
Гэтая ўнікальная падзея збярэ навукоўцаў, студэнтаў і ўсіх аматараў навукі, каб падзяліцца ведамі, а таксама натхніць будучае пакаленне даследчыкаў на новыя адкрыцці.
На адной маштабнай пляцоўцы збяруцца інтэлектуалы з больш як 20 ВНУ краіны. Удзельнікаў і гасцей таксама чакаюць прэзентацыі, майстар-класы, лекцыі і выстава навуковых распрацовак.
Фестываль навукі ў Мінску - гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць удзельнікаў і гасцей Фестывалю з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.
Упершыню Фестываль навукі быў арганізаваны ў 2018 годзе. З таго часу арганізатары працягваюць традыцыі найбуйнейшай навукова-папулярнай падзеі ў актуальным жывым фармаце.
У 2024 годзе Фестываль навукі ў Батанічным садзе пройдзе пры ўсебаковай падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.