Кафедра філасофіі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы выступіла пляцоўкай для рэалізацыі навуковага праекта «Псіхадыягнастычнае даследаванне асобы на аснове інавацыйных сацыяльна-псіхалагічных тэхналогій (арт-псіхадыягнастычны і кінэсіка-праксемічны падыходы)».
6 жніўня адбылося ўручэнне сертыфікатаў удзельнікам навуковага праекта «Псіхадыягнастычнае даследаванне асобы на аснове інавацыйных сацыяльна-псіхалагічных тэхналогій (арт-псіхадыягнастычны і кінэсіка-праксемічны падыходы)». Інтэрактыўныя эксперыменты ў рамках выканання дадзенага навуковага даследавання праводзіліся ў Купалаўскім універсітэце з 10 па 22 ліпеня 2024 года.
Праект аб'яднаў 9 замежных удзельнікаў: 5 – з КНР (Лань Хаацянь, Лі Сінь Тонг, Лі Сяохань, Лі Дзюнь, Сун Дзыюй) і 4 – з Ірака (Хусэйн Заід Рахман, Касім Межэр Туркі, Абдула Аяд Мераві, Ахмед Акрым Гхарыб), сярод якіх - студэнты, магістранты, аспіранты, лекары.
Удзельнікі падзякавалі навуковаму кіраўніку праекта – загадчыку кафедры філасофіі, доктару філасофскіх навук, прафесару Сняжану Семярнік і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва з Купалаўскім універсітэтам у галіне атрымання новых навуковых інсайтаў і перспектыў сацыяльна-псіхалагічных даследаванняў.