З 15 па 18 жніўня ў гродзенскім Лядовым палацы спорту разгорнецца важная спартыўная падзея – Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай барацьбе ў дысцыплінах грэка-рымскай і вольнай барацьбы сярод мужчын і жанчын.
Асаблівай увагі заслугоўвае склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці, дзе будуць прадстаўлены студэнты-спартсмены Купалаўскага ўніверсітэта. Іх упартасць, майстэрства і імкненне да перамогі натхняюць не толькі аднагодкаў, але і ўсіх прыхільнікаў спорту.
Купалаўцы, якія выступяць на спаборніцтвах – Аляксандр Гур'еў (55 кг), Мацвей Сачко (67 кг), Самед Ібрагімаў (72 кг), Мікіта Мурашка (72 кг), Абдулмасіх Абдулмасіх (77 кг), Уладзіслаў Дуброўскі (82 кг), Данііл Казлоў (130 кг), Марк Баранчык (97 кг), Павел Савіцкі (97 кг).
Акрамя таго, на спаборніцтвах выступіць выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы Яраслаў Кардаш у вагавой катэгорыі 60 кг.
Спаборніцтвы пройдуць па адрасе: вул. Камунальная, 3а. Пачатак запланаваны на 10:30. Запрашаем усіх жадаючых у Лядовы палац, каб падтрымаць удзельнікаў і атрымаць асалоду ад яркіх паядынкаў!