Купалаўцы могуць праявіць свой талент і прыняць удзел у конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні. Найлепшыя ўдзельнікі прадставяць краіну на фестывалі з 11 па 15 верасня ў Смаленскай вобласці.
XVII фестываль «Моладзь – за Саюзную дзяржаву» – маштабны творчы і адукацыйны форум, накіраваны на стварэнне адзінай культурнай саюзнай прасторы, адбудзецца ў Смаленску з 11 па 15 верасня.
Для ўдзелу неабходна адправіць заяўку і прыехаць на адбор з падрыхтаванымі дзвюма песнямі (да 4-х хвілін кожная): адна – пра каханне да Радзімы, другая – пра сучасныя маладзёжныя праблемы. Песні выконваюцца на рускай ці беларускай мовах, дапускаецца адна песня на нацыянальнай мове. Выступленні праходзяць пад фанаграму «мінус адзін» з магчымасцю жывога суправаджэння да 5 выканаўцаў.
Адправіць заяўку неабходна на электронную пошту apd_05@mail.ru, okrckbrsm@gmail.com да 15 жніўня. Адборачны тур пройдзе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 5).
Падрабязную інфармацыю шукай тут ТУТ.