Купалаўскі ўніверсітэт запрашае супрацоўнікаў аддзелаў адукацыі, гімназій, школ, а таксама вядучых прадпрыемстваў горада Гродна і Гродзенскай вобласці прайсці навучанне ў аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта.
Навучанне ў аспірантуры - гэта магчымасць заняцца практыка-арыентаванай і навукова-даследчай дзейнасцю з мэтай удасканалення і назапашвання тэарэтычнай базы для далейшага прафесійнага росту і вопыту.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 1 жніўня па 30 верасня з 8.30 да 17.00 (абед 12.30-13.00) па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 401., тэл. +375152731927.
Інфармацыя аб пераліку дакументаў для паступлення ў аспірантуру даступна па спасылцы https://www.grsu.by/glavnaya/science/podgotovka-i-attestatsiya-nauchnykh-rabotnikov-vysshej-kvalifikatsii.html.