У курсантаў 1 курса ваеннага факультэта гарачая пара ва ўсіх сэнсах. Хлопцы і дзяўчаты ўжо трэці тыдзень праходзяць пачатковую прафесійную падрыхтоўку, падчас якой асвойваюць асновы ваеннага жыцця. Традыцыйна частка навучання праходзіць на Гожскім палігоне. Сёння, 21 жніўня, мы адправіліся на месца падзей, каб даведацца, як будучыя афіцэры спраўляюцца з навучаннем у палявых умовах.
На палігоне размешчаны навучальныя кропкі, дзе будучыя афіцэры паступова пашыраюць свае веды, знаёмячыся з прафесіяй вайскоўца. Курсанты атрымліваюць базавыя веды па агнявой падрыхтоўцы, ваеннай інжынерыі, ваеннай тапаграфіі, а таксама тактычнай падрыхтоўцы і многім іншым дысцыплінам.
Курсанты ўпэўнена выконваюць баявыя задачы. Падчас комплексных кантрольных заняткаў яны неадкладна займаюць баявыя пазіцыі ў акопах і смела сустракаюць танк, які набліжаецца. Маладыя байцы навучыліся выкарыстоўваць сродкі імітацыі, арганізоўваць баявыя ахоўванні і дзейнічаць супраць дыверсійна-разведвальных груп саперніка.
Кіраўніцтва і выкладчыкі ваеннага факультэта з разуменнем ставяцца да курсантаў, падтрымліваюць іх і дапамагаюць. Дарэчы, за кожнай групай замацаваны курсант старэйшых курсаў, які падказвае навічкам, як быць у той ці іншай сітуацыі.
Пачатковая прафесійная падрыхтоўка з'яўляецца неабходнай для курсантаў ваеннага курса, яна дапамагае ім лепш зразумець, як працуе камандная сістэма, як узаемадзейнічаць з іншымі байцамі і як прымаць рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях. Курс маладога байца садзейнічае развіццю фізічнай цягавітасці, паляпшэнню каардынацыі рухаў і павышэнню ўпэўненасці ў сваіх сілах.
Завершыцца пачатковая прафесійная падрыхтоўка марш-кідком, пасля якога курсанты атрымаюць запаветныя пагоны. Але гэта яшчэ наперадзе, а пакуль хлопцы і дзяўчынкі старанна вучацца.