Студэнта 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель не толькі добра вучыцца і мае актыўную грамадскую пазіцыю, але і цудоўна спявае. Адбылася доўгачаканая прэм'ера песні «Мама Беларусь» ад таленавітых выканаўцаў RoMChe і KISELKA (сцэнічны псеўданім Насці). Гэтая кампазіцыя напоўнена эмоцыямі, цяплом і шчырасцю.
Трэк даступны на ўсіх лічбавых платформах. Апускайцеся ў атмасферу і падтрымайце маладых выканаўцаў!
Нагадаем, што Наста стала «Студэнтам года - 2023». Дзяўчына працягвае захапляцца навукай і працуе над тым, каб стаць высакакласным журналістам. Падчас вучобы Наста праходзіла практыку на СТВ, дзе атрымала першы журналісцкі досвед. Акрамя таго, дзяўчына займаецца акцёрскай дзейнасцю.
Студэнты-купалаўцы таленавітыя ў многіх галінах. У сценах універсітэта юнакі і дзяўчаты не толькі спазнаюць будучую прафесію, але і паспяхова займаюцца навукай, спортам, творчай дзейнасць. ГрДУ імя Янкі Купалы дапамагае ім ва ўсіх пачынаннях, бо місія ўніверсітэта – выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял чалавека і ўніверсітэта ў прасторы міжкультурнага дыялогу!