Рэспубліканскія дабрачынныя акцыі «Збяром дзяцей у школу» і «Прафсаюзы - дзецям» сталі ўжо традыцыйнымі. Іх галоўная мэта - дапамагчы падрыхтавацца да школы сацыяльна-ўразлівым катэгорыям насельніцтва, у прыватнасці, малазабяспечаным сем'ям і дзецям-сіротам.
Для дзяцей можна прынесці каляровыя алоўкі, фламастэры, гумкі, альбомы для малявання, пластылін, ручкі, сшыткі, фарматаўкі для алоўкаў, пеналы, каляровую паперу, фарбы, пэндзлі і іншыя канцылярскія прыналежнасці.
Усіх жадаючых узяць удзел у дабрачынных акцыях чакаюць да 30 жніўня з 8.30 да 17.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 228, аўд.123 (прафкам работнікаў), а таксама з 26 па 30 жніўня з 17.00 да 20.00 у супермаркеце «Еўраопт» па адрасе: вул. Ціміразева, 8.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 73-19-86, 73-19-21.
Усе сабраныя напярэдадні новага навучальнага года канцылярскія прыналежнасці і школьныя тавары будуць перададзены сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту і знаходзяцца цяпер у цяжкім матэрыяльным становішчы.