Міжнародны Алімпійскі дзень пройдзе ў Менску ў суботу, 14 верасня. На пляцоўцы будуць размешчаны больш за 30 спартыўных лакацый і інтэрактыўных аб'ектаў.
Спорт аб'ядноўвае, і Міжнародны Алімпійскі дзень - яркае таму пацвярджэнне.
Кожны год на плошчы ля Палаца спорту здаровы дух гуртуе жыхароў і гасцей сталіцы. На гэты раз Нацыянальным алімпійскім камітэтам будзе арганізавана маштабнае спартыўна-забаўляльнае шоу, дзе кожны зможа пазнаёміцца з рознымі відамі спорту, прыняць удзел у іспытах, а таксама паразмаўляць са спартсменамі і майстрамі спорту Рэспублікі Беларусь.
Стаць часткай вялікай каманды і задаць усе пытанні наконт рэгістрацыі валанцёраў можна па нумары: +375 17 275-37-31.