У Ташкенце стартаваў другі ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум, які пройдзе на працягу двух дзён – з 26 па 27 жніўня 2024 года. На мерапрыемства адправілася Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Асноўная частка беларускай дэлегацыі – жанчыны-прадпрымальнікі.
Ад Купалаўскага ўніверсітэта ў рабоце форуму прымае ўдзел прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун. Сёння, у першы дзень работы форуму, яна ўдзельнічае ў рабоце секцыі "Развіццё ўзбекска-беларускіх гандлёвых адносін у сферы паслуг: турызм і аздараўленне, ахова здароўя, адукацыя, культура".
Усяго ў першы дзень форуму будуць праведзены шэсць тэматычных секцый, арыентаваных на асноўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам: машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, хімічная і дрэваапрацоўчая прамысловасць, медыцынскія і адукацыйныя паслугі, а таксама турызм. Галоўная мэта правядзення секцый заключаецца ў дэманстрацыі эканамічнага патэнцыялу і прыцягненні зацікаўленых бакоў для ўстанаўлення новых дзелавых кантактаў.
На другі дзень форуму запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння, а таксама арганізацыя выставы беларускай прадукцыі, у якой прымуць удзел больш за пяцьдзесят прадпрыемстваў і арганізацый.
У рамках форуму плануецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Нагадаем, супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Узбекістан было закладзена ў 2009 годзе. На сённяшні дзень Купалаўскі ўніверсітэт узаемадзейнічае з універсітэтамі Рэспублікі Узбекістан у рамках 23 міжвузаўскіх дагавораў. Рэктар універсітэта Ірына Кітурка прымала ўдзел у беларуска-ўзбекскім жаночым бізнес-форуме ў верасні 2023 года ў Мінску, форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан у кастрычніку 2023 года ў Мінску, форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў лютым 2009 года.