Купалаўцы, вы калі-небудзь задумваліся аб тым, каб стаць прафесійнымі спікерамі ці парламентарыямі? Хацелі б развіць прамоўніцкі скіл: уменне прыгожа трымацца на сцэне і без «дрыготкіх каленак» выступаць за трыбунай?
Калі адказалі – «так», хаця б на адно з гэтых пытанняў, то мы запрашаем вас далучыцца да ўніверсітэцкага дэбат-клуба.
Удзельнікамі дэбат-клуба могуць стаць студэнты ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Сустрэчы праходзяць 1 - 2 разы на тыдзень. Час і дата ўзгадняюцца загадзя.
У дэбат-клубе ў вас ёсць магчымасць знайсці новых сяброў, а таксама выявіць, раскрыць і рэалізаваць свой аратарскі патэнцыял.
Дадатковую інфармацыю аб дзейнасці клуба можна атрымаць па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 каб. 308, тэл. 38-72-09, @debate.grsu.
Кантактная асоба – Іна Астроўская, начальнік аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы; старшыня дэбат-клуба – Цімацей Міхайлоўскі, магістрант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.