Студэнцкія атрады купалаўцаў працуюць на двух маштабных аб'ектах горада Гродна - УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца» і дзіцячы садок у Грандзічах, які ўжо восенню прыме першых выхаванцаў.
На працоўным аб'екце УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца» працуе студэнцкі атрад Купалаўскага ўніверсітэта, у склад якога ўваходзіць 5 байцоў, на базе дзіцячага сада ў Грандзічах працуе 10 купалаўцаў.
Новы анкадыспансер - гэта адна з двух маштабных будоўляў у горадзе, патрапіць на якую для маладых людзей ганарова. Працаваць трэба на поўную сілу, а хібнасцяў дапускаць нельга.
Васьмігадзінная змена і ніякіх патуранняў, ударная праца і новыя знаёмствы. Сваімі ўражаннямі падзяліўся студэнт 2 курса інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Рыгор Дунько:
– Гэтым летам мне ўдалося папрацаваць падсобным рабочым на будоўлі УАЗ «Гродзенская абласная клінічная бальніца». Асноўнымі абавязкамі былі пераноскі будаўнічых матэрыялаў і ўборка смецця. Нягледзячы на фізічна цяжкую працу, мне спадабалася быць часткай каманды. Дасведчаныя калегі заўсёды дапамагалі і давалі парады, што зрабіла працу камфортнай і цікавай. Я ўдзячны за гэтую магчымасць і рады, што змог узяць удзел у добрай справе.
Байцы студатрада грунтавалі, фарбавалі, пераносілі будматэрыялы - выконвалі ўсе даручэнні старэйшых. За два тыдні паспелі згуртавацца і сталі сапраўднай камандай. Стаць часткай каманды і адчуць дух студатрадаўскага руху не перашкодзіў нават моўны бар'ер студэнту-купалаўцу, які прыехаў вучыцца ў Гродна з Конга.
– Я вырашыў працаваць тут, на будоўлі, таму што хацеў азнаёміцца з будоўляй і з гэтай працай. Гэта было вельмі цікава для мяне, – расказаў Мешак Дыябакала Ібуіка.
У гэтым годзе статус абласной моладзевай будоўлі прысвоілі адразу двум аб'ектам: лячэбнаму корпусу «Фтызіятрыя» і анкалагічнаму дыспансеру, дзе ідзе рэканструкцыя. Тут былі задзейнічаны тры студэнцкія атрады. Прымаючыя арганізацыі зацікаўлены ў далейшым супрацоўніцтве са студэнтамі.
Дзеці, якія добра праявілі сябе на абласной будоўлі, змогуць прыняць удзел у конкурсе "Працоўны семестр" і прадставіць Гродзенскі рэгіён ужо на рэспубліканскім узроўні. І мы ўпэўненыя, што ў іх ліку купалаўцы будуць сто працэнтаў!