Мерапрыемства першакурснікі наведаюць 29 і 30 жніўня ў актавай зале навучальнага корпуса па вуліцы Леніна, 32, у 11.00. На лекцыю запрошаны навучэнцы каледжаў, падключыцца да трансляцыі могуць бацькі першакурснікаў і будучыя абітурыенты.
У рамках першай лекцыі «Універсітэт вашых магчымасцей» рэктар раскажа пра багатую гісторыю ГрДУ імя Янкі Купалы, падзеліцца значнымі поспехамі ВНУ на міжнароднай арэне. Ірына Фёдараўна па добрай традыцыі адзначыць дасягненні студэнтаў і выпускнікоў, якія праславілі нашу альма-матэр у розных галінах навукі, культуры і спорту.
У чацвер, 29 жніўня, сустрэча пройдзе са студэнтамі фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта псіхалогіі, навучэнцамі Гуманітарнага і Ваўкавыскага каледжаў і курсантамі ваеннага факультэта.
У пятніцу, 30 жніўня, удзельнікамі сустрэчы стануць студэнты факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта фізічнай культуры, юрыдычнага факультэта, факультэта эканомікі і кіравання, педагагічнага факультэта, інжынернага факультэта, філалагічнага факультэта, навучэнцы Тэхналагічнага і Лідскага каледжаў.
Урачыстае мерапрыемства сімвалізуе пачатак захапляльнага і насычанага шляху ў свет ведаў. Першая лекцыя рэктара – важная і значная падзея для ўсіх купалаўцаў. Стаць удзельнікам лекцыі рэктара можа кожны - актыўная спасылка будзе даступная ў нашых сацыяльных сетках і месэнджарах.