Заяўкі на ўдзел у XIII Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» прымаюцца з 1 па 22 верасня. Новы сезон конкурсу пройдзе пад знакам Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гэтым годзе творчае спаборніцтва праводзіцца па васьмі намінацыях: «Эстрадны вакал. Салісты», «Эстрадныя ансамблі», «Спадчына. Салісты», «Спадчына. Ансамблі”, «Кампазітарская творчасць», «Інструментальная музыка, народныя інструменты. Салісты», «Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты», «Інструментальная музыка. Ансамблі».
Традыцыйна конкурс пройдзе ў тры туры. Удзельнікаў чакае камбінаваны фармат праслухоўванняў: нараўне з дыстанцыйным праглядам відэавыступленняў запланаваны вочныя сустрэчы з калегіяй журы ў Вялікай студыі Дома радыё, у тым ліку ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Выключэнне - намінацыя «Кампазітарская творчасць», якая пройдзе дыстанцыйна.
Для ўдзелу ў радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» трэба да 22 верасня ўключна даслаць заяўку разам з неабходнымі дакументамі, суправаджальным лістом і відэазапісам выканання твора на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Чырвоная, д. 4 альбо на электронны адрас: talentbelarus@gmail.com з паметкай «Маладыя таленты Беларусі-2024».
Пераможцаў праекта назавуць 15 лістапада на грандыёзным гала-канцэрце, які адкрые цыкл святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага радыё.
Падрабязнасці па спасылцы.