Напярэдадні новага 2024-2025 навучальнага года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло пасяджэнне камісіі па прадастаўленні скідак студэнтам платнай формы навучання.
Па выніках пасяджэння камісіі было прынята рашэнне прадаставіць скідкі 123 студэнтам платнай формы навучання за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навукова-даследчай дзейнасці і грамадскай рабоце, а таксама студэнтам з ліку льготных катэгорый па сацыяльных прыкметах.
Прадастаўленне скідак – значная сацыяльная падтрымка купалаўцаў з боку універсітэта. Скідкі атрымалі амаль 6% ад агульнай колькасці студэнтаў дзённай платнай формы, якія маюць права прэтэндаваць на зніжэнне кошту за навучанне. 53 студэнты атрымалі скідку ў памеры 60%, 70 студэнтаў - у памеры 40% ад кошту навучання ў 2024-2025 навучальным годзе.
Варта адзначыць, што пры верыфікацыі камісіяй высокіх дасягненняў студэнтаў таксама былі скарыстаны вынікі іх рэйтынгу.
Даведачна: У 2023 годзе скідкі атрымалі 98 студэнтаў-платнікаў.