У 2002 годзе ў жыцці беларускай моладзі адбылася важная падзея: дзве арганізацыі - Беларускі саюз моладзі і Беларускі патрыятычны саюз моладзі аб'ядналіся, сфарміраваўшы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Сёння па ўсёй краіне актывісты моладзевага руху далучаюцца да святочных акцый і мерапрыемстваў - купалаўцы не выключэнне!
Сёння, 6 верасня, у галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта прайшла традыцыйная святочная акцыя, прымеркаваная да Дня нараджэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Першасная арганізацыя нашага ўніверсітэта і актывісты БРСМ арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы і свята ў коле вялікай сям'і купалаўцаў! Да віншаванняў далучылася і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка.
Запрашаем усіх студэнтаў і выкладчыкаў павіншаваць наш любімы маладзёжны саюз з Днём нараджэння! Давайце разам адзначым гэты дзень і створым незабыўныя ўспаміны! Святочныя акцыі праходзяць ва ўсіх навучальных карпусах нашага ўніверсітэта.