Тры дні з 6 па 8 верасня больш за 40 вядучых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў прадстаўлялі сваю прадукцыю, інавацыі і распрацоўкі на Рэгіянальнай універсальнай выставе дасягненняў горада Гродна ў рамках Міжнароднага эканамічнага форуму, дзе Купалаўскі ўніверсітэт таксама прадставіў свае распрацоўкі і свой патэнцыял.
У сучасным свеце ўніверсітэт перастаў быць проста цэнтрам адукацыі. У ВНУ студэнты і супрацоўнікі займаюцца даследчай і інавацыйнай дзейнасцю. ГрДУ імя Янкі Купалы не выключэнне! Купалаўцы актыўна наладжваюць узаемадзеянне з прадстаўнікамі рэальнага сектара эканомікі і выступаюць распрацоўшчыкамі праектаў рознай накіраванасці.
Удзел у такіх выставах дазваляе знайсці новых партнёраў і прадэманстраваць распрацоўкі шырокаму колу грамадскасці. Падтрымліваючы інавацыі і акадэмічную дзейнасць, універсітэт прадаўжае весці перадавыя даследаванні і ўносіць значны ўклад у развіццё адукацыі і навукі.
Супрацоўніцтва паміж акадэмічным і бізнес-супольнасцю з'яўляецца ключавым элементам для прагрэсу і росту. Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца сваімі сувязямі з рэальным сектарам эканомікі і імкнецца да пастаяннага ўдасканалення і інавацый.