Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у Міжнародным моладзевым фотаконкурсе “Добраахвотніцтва без межаў”. Конкурс прымеркаваны да Года валанцёрскага руху, які праводзіцца ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2024 г.
Фотаконкурс праходзіць на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД у перыяд з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка 2024 года ў намінацыях: "Сацыяльны прагрэс", "Міжнародная ініцыятыва", "Валанцёрства будучыні".
Конкурсныя работы прымаюцца ў электронным выглядзе па спасылцы.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў, якія пражываюць у краінах СНД.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу можна даведацца па спасылцы.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 1 лістапада 2024 года.
Арганізатар фотаконкурсу - МІРЭА - Расійскі тэхналагічны ўніверсітэт (Базавая арганізацыя дзяржаў - удзельніц СНД па рабоце з моладдзю) пры падтрымцы Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц СНД.