Мерапрыемства праходзіць у Крыме з 9 па 15 верасня. Заезд прысвечаны аб'яднанню творчай моладзі Беларусі і Расіі, пошуку культурных пунктаў судакранання.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўляюць метадыст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Наталля Гузевіч, спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці Аляксандра Пракопчык, студэнт юрыдычнага факультэта Ягор Шушкевіч, студэнткі філалагічнага факультэта Ангеліна Янкелайць, Ксенія Худаба і Аліна Саўчук.
Мастакі, дызайнеры і рамеснікі, музейныя менеджэры і прадстаўнікі сферы культурна-масавых мерапрыемстваў сабраліся разам, каб даследаваць тэндэнцыі сваіх напрамкаў і актуалізаваць класічныя мастацкія практыкі.
Мерапрыемства дае ўнікальную магчымасць удзельнікам з розных краін абмяняцца вопытам, ідэямі і натхненнем. Праграма ўключае ў сябе лекцыі, майстар-класы, дыскусіі і творчыя сесіі, накіраваныя на развіццё культурнага паразумення і супрацоўніцтва.
Метадыст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Гузевіч расказала, што яны з рабятамі паспелі пазнаёміцца з удзельнікамі, экспертамі і планамі арт-школы.
- Рада быць часткай такога маштабнага і важнага мерапрыемства, дзе мы можам узбагачаць адзін аднаго і ствараць новыя сувязі для будучых праектаў. Спадзяюся павысіць узровень кампетэнцый у стварэнні культурна-масавых мерапрыемстваў і прымяніць усе веды на практыцы на карысць развіцця Купалаўскага ўніверсітэта, – падзялілася Наталля.
Па выніках адукацыйнага заезду ўдзельнікі створаць мастацкія работы для выставак, сфарміруюць канцэпцыю музейна-паркавага комплексу, паставяць шоу-кейсы для маладых артыстаў, пройдуць адбор у маладзёжныя творчыя супольнасці і ў кадравы рэзерв вядучых творчых інстытуцый.