Тры насычаныя дні чакаюць удзельнікаў інтэлектуальна-спартыўнага турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня». З 13 па 15 верасня купалаўцам трэба паказаць сябе ў многіх цікавых конкурсах. Падзея прымеркавана да Дня народнага адзінства.
У рамках праграмы турніру адбудуцца інтэлектуальныя і спартовыя спаборніцтвы. У фармаце інтэлектуальных баталій пройдуць віктарыны «PRO.Беларусь» і конкурс дэбатаў. Будуць арганізаваны спартыўныя спаборніцтвы па перацягванні каната, гульня ў «Гарадкі» і многае іншае.
Мэта правядзення турніру – фармаванне ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё інтэлектуальна-творчай культуры.
Упершыню інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» прайшоў у 2022 годзе і адразу ўвайшоў у каляндар падзей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.