Мерапрыемства праводзіцца ў рамках «Месяца першакурсніка» і «Тыдня патрыятычнага выхавання» ў вышэйшых навучальных установах краіны.
Стаць удзельнікам адукацыйнага праекта можа кожны купалавец. Дыктоўку будуць пісаць на ўсіх факультэтах універсітэта.
Тэкст на беларускай мове будзе дыктавацца праз анлайн-трансляцыю прадстаўніком Саюза журналістаў або Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён будзе прысвечаны тэме патрыятызму, аб'яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці.
«Рэспубліканская дыктоўка ўжо стала добрай традыцыяй і праводзіцца трэці год. Такая традыцыя яшчэ раз дэманструе важнасць і значнасць свята Дня народнага адзінства. Праводзячы гэты праект, мы яшчэ раз падкрэсліваем гістарычную ролю гэтага дня», - адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай працы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі РБ Таццяна Сіманоўская.