Прыём заявак ажыццяўляецца да пятніцы, 12 верасня, уключна. Працаўладкаванне студэнтаў пройдзе з 16 верасня па 4 кастрычніка.
У СВК «Памежны» запрашаюцца студэнты-купалаўцы для работ па зборы яблыкаў. Графік працы: з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 17.30 гадзін, абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00 гадзін, выходныя – субота, нядзеля.
Дастаўка студэнцкага атрада да месца працы будзе ажыццяўляцца аўтобусам ад галоўнага корпуса ўніверсітэта, а гарачы абед – бясплатны.
Па дадатковых пытаннях звяртацца па тэлефоне 80292789585.
Адзначым, што беларускія студэнцкія атрады – унікальная магчымасць спалучаць вучобу з практычным вопытам у розных напрамках дзейнасці працоўнага аб'яднання.