У студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з'явілася магчымасць стаць удзельнікамі адукацыйнай праграмы — Школа валанцёра! Яна дазволіць купалаўцам аб'яднацца дзеля агульнай справы, дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і стаць часткай актыўнай валанцёрскай супольнасці.
Валанцёрства - гэта не проста дапамога іншым, гэта праява сілы духу і чысціні сэрца. Гэта магчымасць самарэалізацыі і атрымання новага досведу. У Школе валанцёра купалаўцы змогуць знайсці аднадумцаў, даведацца пра розныя праекты і ініцыятывы, а таксама развіць лідарскія якасці.
На занятках удзельнікаў чакаюць майстар-класы, трэнінгі і адкрытыя лекцыі ад вопытных валанцёраў і актывістаў.
Не выпусціце шанец стаць часткай каманды - разам мы можам змяніць свет да лепшага!
Рэгістрацыя даступная да 27.09.2024 па спасылцы.