Прафсаюзныя арганізацыі – гэта апора і падтрымка працоўнага калектыву. 99% купалаўцаў у прафсаюзе, яны атрымліваюць тут дапамогу і падтрымку. Гэта і не толькі было адзначана 19 верасня на дыялогавай пляцоўцы, спікерам якой стаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі - пераважна маладыя спецыялісты і студэнты. Юрый Сянько адзначыў, што ў Беларусі ўдзяляецца асаблівая ўвага моладзі, таму што яна будуе сучаснасць і працуе на карысць будучыні. Таму маладыя людзі часта бяруць удзел у падобных сустрэчах.
– За сваю кар'еру ў мяне была магчымасць працаваць на розных пасадах і бачыць працу з моладдзю з розных бакоў. Магу сказаць, што для падтрымкі маладых людзей зараз робіцца сапраўды шмат, – расказаў Юры Сянько. – Вельмі важна своечасова закласці веды, якія дазволяць маладым людзям стаць не толькі прафесіяналамі, але і паўнавартаснымі чальцамі грамадства, патрыётамі сваёй краіны. Цешыць, што наша адукацыйная сістэма скрупулёзна падыходзіць да гэтага працэсу.
Як падкрэсліў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, маладзёжныя прафсаюзныя ячэйкі актыўна генеруюць ідэі, да іх уважліва прыслухоўваюцца.
– Заўсёды прыемна сустракацца са студэнтамі-купалаўцамі. Вельмі рады вяртацца ў родныя сцены, бо я выпускнік гэтага выдатнага ўніверсітэта, - адзначыў Юрый Сянько.
Прафсаюзныя арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта адпавядаюць высокім стандартам. Праводзіцца вялікая работа па падтрымцы не толькі маладых спецыялістаў, але ў цэлым усяго калектыву. Як расказала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, універсітэт імкнецца будаваць і падтрымліваць сацыяльнае партнёрства. Калектыўны дагавор Купалаўскага ўніверсітэта дае надзейныя сацыяльныя гарантыі. Многія моманты былі прадугледжаны яшчэ да іх укаранення на дзяржаўным узроўні.
– Так, універсітэт дае маладым спецыялістам, якія вучыліся на ўмовах аплаты, статус і выплаты такія ж, як у спецыялістаў, якія атрымалі адукацыю бюджэтнай формы. Таксама праводзяцца мерапрыемствы па матэрыяльным стымуляванні і кар'ерным росце. Універсітэт шануе сваімі кадрамі і супрацоўнічае з прафсаюзамі. Акрамя таго, стварае ўмовы для прафесійнага росту і забяспечвае стабільную эмацыйную абстаноўку, , расказала Ірына Фёдараўна.
Тэма сустрэчы выйшла далёка за межы заяўленай. Студэнты і супрацоўнікі задавалі самыя розныя пытаньні. Яны датычыліся работы Юрыя Аляксеевіча ў якасці пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і міжнароднай дзейнасці, яго асабістага жыцця і студэнцкіх гадоў, маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і, несумненна, работы прафсаюзаў.