Конкурс прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім бралі школьнікі Гродна і вобласці. Сярод членаў журы – купалаўцы. Галоўнай тэмай стала жахлівая старонка ў гісторыі беларускага народа – генацыд. Конкурс стартаваў у сакавіку гэтага года.
Мэта конкурсу, арганізаванага пракуратурай, Купалаўскім універсітэтам і галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, - захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, недапушчэнне скажэння гістарычнай праўды.
Як адзначыў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат, работы школьнікаў сапраўды чапаюць за душу. Старшакласнікі падышлі да конкурсу з усёй сур'ёзнасцю і глыбока пагрузіліся ў тэму. Канкурсантам было прапанавана напісаць эсэ, зняць відэаролік, адрэстаўраваць фота ваенных гадоў.
– Кожная конкурсная праца несла ў сабе моцныя эмоцыі, і было сапраўднай цяжка вызначыць пераможцаў. Многія хлопцы ў працах адлюстравалі гісторыі сваіх родных, якіх наўпрост закранулі страшныя падзеі вайны. Дадзены конкурс выразна паказаў, што моладзь прытрымліваецца гістарычнай праўды, а розныя дэструктыўныя павевы не мяняюць іх думкі. І можна з упэўненасцю сказаць, што дзеці, якія прынялі ўдзел у конкурсе, дакладна не дадуць перапісаць гісторыю і зробяць усё, каб жахі ваенных гадоў не паўтарыліся, – падкрэсліў Андрэй Скурат.
Сярод сяброў журы былі і купалаўцы. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Амелька адзначыў высокі ўзровень конкурсных работ:
– Конкурс дазваляе паглядзець на вялікі гістарычны перыяд і на жудасныя падзеі вайны праз прызму сем'яў і асабістых трагедый. Бо перамога была заваяваная дзякуючы людзям, якія ваявалі, не шкадуючы сябе, аддавалі жыццю, не задумваючыся. На думку журы, усе працы вартыя ўзнагарод. Рабяты папрацавалі на славу, мы ганарымся кожным.
Не дапусціць перапісаць гісторыю – значыць берагчы спадчыну, захоўваць архівы, гістарычныя дакументы і помнікі культуры для будучых пакаленняў. Гэта абавязак кожнага з нас. Разам мы можам узбагаціць будучыню новымі дасягненнямі, памятаючы аб нашых каранях і імкнучыся да новых вышыняў.
І купалаўцы робяць для гэтага сапраўды шмат, асабліва ў рамках міждысцыплінарнага праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», які рэалізуецца сумесна з пракуратурай Гродзенскай вобласці, якая на ўсіх этапах праекта аказвае падтрымку, ажыццяўляе кансультацыі па юрыдычных пытаннях, звязаных з расследаваннем і дакументаваннем фактаў генацыду.