Штогадовыя сустрэчы рэктара Ірыны Кітуркі са старастамі груп – гэта важнае мерапрыемства, якое садзейнічае прадуктыўнай працы ў навучальных студэнцкіх калектывах на факультэтах.
Падчас мерапрыемства рэктар адказала на ўсе пытанні і дала пажаданне на прадуктыўную і якасную працу старастаў са студэнтамі.
– Стараста – гэта сэрца, пульс, душа вучэбнай групы. Ён не толькі арганізуе і каардынуе розныя аспекты навучальнага працэсу, але і з'яўляецца сувязным звяном паміж выкладчыкамі і студэнтамі. Стараста нясе адказнасць за дух калектыву, за атмасферу ў групе, за падтрымку і ўзаемадапамога сярод аднакурснікаў. Яго рашэнні і дзеянні могуць істотна паўплываць на агульны настрой і поспехі ўсёй групы. Важна, каб стараста быў не толькі арганізатарам, але і лідэрам, здольным натхняць сваіх таварышаў на сумесныя дасягненні і дапамагаць кожнаму члену групы раскрыць свой патэнцыял, – адзначыла рэктар Ірына Кітурка.
Сустрэча са студэнтамі пачалася з цырымоніі ўзнагароджання лепшых старастаў, якія былі ўдастоены ганаровых грамат і каштоўных падарункаў ад рэктара.
Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі змаглі задаць Ірыне Фёдараўне самыя актуальныя і важныя пытанні. Тэмы абмеркавання былі разнастайныя: ад пытанняў арганізацыі пражывання ў інтэрнаце і працэсу размеркавання да планавання экскурсій і акадэмічнай мабільнасці, вольнага часу студэнтаў.
Ірына Фёдараўна адказала на кожнае пытанне дэталёва і празрыста, дэманструючы глыбокія веды і чулае стаўленне да патрэб студэнцкай аўдыторыі.
Фармат адкрытага дыялогу садзейнічае фарміраванню даверных адносін паміж адміністрацыяй універсітэта і студэнцкай супольнасцю, а таксама дазваляе выпрацаваць канструктыўныя рашэнні па многіх важных пытаннях.
Дадзеная сустрэча стала яскравым прыкладам цеснага ўзаемадзеяння адміністрацыі і прадстаўнікоў навучальных груп універсітэта, падкрэсліўшы важнасць адкрытасці і прамой камунікацыі ў межах адукацыйнага працэсу.