Купалаўскі ўніверсітэт – гэта не толькі месца для вучобы, але і для яркіх уражанняў, цікавых мерапрыемстваў і вясёлых сустрэч. 30 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы студэнты змаглі атрымаць асалоду ад непаўторнай атмасферы музычнай гульні «DoFaMin». Гэтае мерапрыемства стала сапраўдным святам музыкі, творчасці і сяброўства.
Студэнты розных факультэтаў сабраліся разам, каб прадэманстраваць свае музычныя таленты і канкураваць у сяброўскай атмасферы. Кожная каманда прынесла ў гульню сваю ўнікальнасць і запал да музыкі, што стварыла непаўторны каларыт гэтай падзеі.
Пасля напружанай барацьбы за званне лепшай музычнай каманды былі абвешчаныя доўгачаканыя вынікі. Першае месца заняла каманда юрыдычнага факультэта "Бландынкі". Другое месца дасталася камандзе "Госці", якую сфарміравалі студэны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. На трэцім месцы апынулася каманда "Восьмая нота" факультэта эканомікі і кіравання.
Гэтае мерапрыемства стала выдатным прыкладам таго, як можна з цікавасцю бавіць час ва ўніверсітэце, аб'ядноўваючы студэнтаў розных факультэтаў вакол агульнага захаплення. Музычная гульня "DoFaMin" дазволіла студэнтам не толькі праявіць свае таленты, але і стварыла дружалюбную атмасферу, напоўненую радасцю і ўзаемаразуменнем.
Таксама ў рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя іншых праектаў.
Са слоў аргкамітэта, удзел у культурных і забаўляльных мерапрыемствах дапамагае студэнтам раскрыць свой патэнцыял, навучыцца працаваць у камандзе, развіваць уменні выяўляць сябе і знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі.
- Мы заклікаем прымаць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах і ініцыятывах, якія праводзяцца ва ўніверсітэце. Ваша актыўнасць і творчы падыход робяць час вучобы ва ўніверсітэце больш яркім і насычаным. Памятайце, што кожны мае таленты і ўнікальныя здольнасці, якімі варта дзяліцца з іншымі, – падкрэсліла метадыст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ Вераніка Басінская.
ГрДУ імя Янкі Купалы - тэрыторыя новых магчымасцяў!