Сустрэча прайшла 4 кастрычніка ў фармаце адкрытага дыялога. Студэнты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, пагутарыць напрамую з прадстаўніком Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У апошнія гады захоўваецца неспакойная абстаноўка ў свеце, таму вельмі важна адкрыта гаварыць аб існуючых выкліках. Як адзначыў Аляксандр Невяроўскі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае актыўную пазіцыю ў распрацоўцы дактрынальных дакументаў, якія датычацца Нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, у красавіку мінулага года ва ўніверсітэце ішло актыўнае абмеркаванне праекту новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
- Сёння на парадку дня - Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Саюзнай дзяржавы, якую таксама хочам абмеркаваць з моладдзю, навукоўцамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Зваротная сувязь неабходна для таго, каб дакумент быў жыццяздольны і стаў актуальным як для Беларусі, так і ў цэлым для Саюзнай дзяржавы. Асабліва важна і цікава паразмаўляць са студэнтамі. Неабходна гаварыць аб падзеях у свеце і краіне, паказваць, што дыялог магчымы па любым пытанні, - адзначыў Аляксандр Невяроўскі.
Размова са студэнтамі прайшла ў сяброўскай атмасферы. На кожнае пытанне купалаўцы атрымалі разгорнуты адказ. Моладзь даведалася праўдзівую інфармацыю аб геапалітычнай абстаноўцы, кібербяспецы, аб тым, як у Беларусі вядзецца супрацьдзеянне сучасным выклікам і пагрозам. Бо жаданне ўсіх - мірнае развіццё нашай краіны і стварэнне ва ўсіх сферах грамадства.