Студэнцкі вытворчы атрад «Анамалія» імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Грыгаровіча, сфарміраваны на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, працягвае сваю працу на адным з вядучых прадпрыемстве краіны.
Ужо не першы год хлопцы прымаюць удзел у восеньскім праекце і ўдала сумяшчаюць вучобу і працоўную дзейнасць на прадпрыемстве ЗАТ «Атлант».
Купалаўцы працуюць у якасці слесараў-зборшчыкаў, выконваюць тэхналагічна нескладаную работу на канвееры пад кіраўніцтвам майстра вытворчасці.
Для бяспечнай і прадуктыўнай дзейнасці байцоў студэнцкага атрада створаны ўсе ўмовы: зменны графік, бясплатнае харчаванне, дастойная аплата працы, дружны калектыў і самае галоўнае – магчымасць асабіста паўдзельнічаць у стварэнні легендарных халадзільнікаў «Атлант».
У хуткім часе працу на заводзе плануе пачаць яшчэ адзін атрад з ліку студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.