Гасцямі ток-шоу сталі студэнты і выкладчыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Цэнтральная тэма абмеркавання - спецыяльнасці, IT накіраванасць і сумежныя спецыяльнасці.
«Профі» – праект, дзе маладыя вядучыя расказваюць пра сучасныя прафесіі, якія патрабуюцца для нашых прадпрыемстваў і арганізацый. Тэлеперадача складаецца са студыйнага блока, рэпартажу, знятага на прадпрыемстве і ў навучальнай установе, якая рыхтуе спецыялістаў.
Студэнты, выкладчыкі і кіраўніцтва расказалі пра тое, чым жыве факультэт, як праходзіць адукацыйны працэс. Асаблівая ўвага была ўдзелена практыка-арыентаванай адукацыі, якая з'яўляецца асновай навучання не толькі на факультэце, але і ў цэлым у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Ужо зусім хутка выпуск можна будзе паглядзець, абавязкова падзелімся спасылкай!