Учора, 26 студзеня, адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Участкі закрыліся ў 20.00 і пачаўся падлік галасоў. Уся працэдура галасавання прайшла ў штатным рэжыме, абстаноўка была спакойная і спрыяльная.
За Аляксандра Лукашэнку на выбарах у Беларусі прагаласавалі 86,82% выбаршчыкаў, паведаміў у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Па папярэдніх выніках дзейны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь атрымаў перамогу ў выбарах.
Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта ўстанаўлівае ЦВК на працягу 10 дзён пасля выбараў, а значыць вынік будзе аб'яўлены не пазней за 5 лютага 2025 года.
Купалаўцы са шчырай павагай і радасцю віншуюць Аляксандра Рыгоравіча! У кантэксце падзей, студэнты, выкладчыкі і выпускнікі з цяплом успамінаюць сустрэчу, якая адбылася ў 2018 годзе.
Тады, звяртаючыся да студэнтаў са словамі на дарогу, Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім не спяшацца ў прыняцці рашэнняў і не рабіць памылак. Ён таксама пажадаў маладым людзям не баяцца ставіць перад сабой нават зааблочныя, як ім можа здацца, мэты. «Стаўце перад сабой вялікія мэты. Нават калі вы гэтай мэты не даб'ецеся, калі вы не дойдзеце да гэтай адзнакі, усё роўна, ідучы да яе, вы даможацеся большага", - сказаў Прэзідэнт.
І купалаўцы заўсёды імкнуцца да лепшага, працуюць сумленна і не баяцца перашкод, зусім як наш Прэзідэнт!