XV конкурс на лепшую работу па тэме "Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь" будзе праходзіць да 31 сакавіка. Мэта конкурсу - прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізаваць навуковае даследаванне гэтых праблем.
Намінацыі конкурсу: "Лепшая студэнцкая работа", "Лепшая работа юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы", "Лепшая работа юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы", "Лепшая работа юрыста, які мае вучоную ступень і вучонае званне", "Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права".
Для ўдзелу ў конкурсе, нараўне з работамі, якія ўдзельнічаюць у ім на агульных падставах, прымаюцца і навуковыя артыкулы ў галіне спартыўнага права. Яны павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь.
Лепшы артыкул па рашэнні журы будзе адзначаны спецыяльным дыпломам і рэкамендаваны для публікацыі ў выданнях, уключаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ТУТ.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь і ТАА "ЮрСпектр".