Юлія Лышчык, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, прыняла ўдзел у рабоце XII Міжнароднай навуковай студэнцкай канферэнцыі «Руская мова ў ХХI стагоддзі: даследаванні маладых» у анлайн-фармаце.
Праца канферэнцыі вялася па наступных кірунках: «Сучасная руская мова: стан і тэндэнцыі яе развіцця», «Міжкультурная камунікацыя, дыялог культур», «Лінгвакультурная прастора рэгіёна», «Моўная асоба і культура зносін у прафесійнай сферы», «Мова сродкаў масавай інфармацыі», «Асаблівасці вывучэння моўнай адметнасці мастацкіх твораў», «Прыкладныя аспекты моўнай адукацыі ва ўмовах полімоўя».
Юлія Лышчык выступіла ў секцыі «Лінгвакультурная прастора рэгіёну»з дакладам «Колер у камунікацыі банкаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расіі: склад намінацый», навуковы кіраўнік – Таццяна Сівава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры журналістыкі.
У ходзе работы секцыі прагучалі таксама даклады, прысвечаныя функцыянаванню каляровых эпітэтаў у паэтычных тэкстах пачатку XX стагоддзя (Ван Цяньшэн, Кітай, Расія, Казань), спецыфіцы лінгвістычнага ландшафту Калінінграда (Ігнацьеў Фёдар, Расія, Калінінград), тапаніміі Сургута (Логінава Аўрора, Расія, Сургут), узаемадзеянню семіятычных кодаў у лінгвістычным ландшафце горада (Клокава Дарына, Расія, Омск) і іншыя, якія атрымалі экспертную ацэнку міжнароднага журы.
Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў, які будзе размешчаны ў Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU і ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).
