Усебеларуская маладзёжная экспедыцыя - гэта вялікі патрыятычны праект, які праводзіцца для ўцягвання моладзі ў патрыятычны рух праз турысцка-экскурсійную і экспедыцыйную дзейнасць.
Удзельнікамі маладзёжнага мерапрыемства могуць стаць маладыя людзі ад 14 гадоў і старэйшыя, згрупаваныя ў розныя экспедыцыйныя, турыстычныя і экскурсійныя калектывы, арганізаваныя пры навучальных установах. Для прыняцця ўдзелу ў гэтай падзеі патрабуецца падаць заяўку праз спецыяльную google-форму.
Дзейнасць экспедыцыйных атрадаў, турысцкіх і экскурсійных груп арганізуецца па пяці напрамках: "Гісторыі слаўныя імёны", "Нам дарогі гэтыя забыць нельга", "Святынямі роднага краю", "Спадчына зямлі беларускай", "Запаведнымі сцежкамі прыроды".
Пераможцы і прызёры Усебеларускай маладзёжнай экспедыцыі ў намінацыях будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.