Ужо заўтра, 26 красавіка, у Купалаўскім універсітэце з 10.00 да 15.00 пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй на ўсіх факультэтах – падзея, якая заклікана падкрэсліць важнасць узаемадзеяння паміж універсітэтам і патэнцыйнымі абітурыентамі.
Дні адчыненых дзвярэй – гэта важная падзея ў жыцці любой ВНУ. Яны даюць абітурыентам шанц убачыць на свае вочы, як наладжана навучальная ўстанова, якія ёсць факультэты, хто выкладае і хто вучыцца.
Кожны факультэт падрыхтаваў праграму для абітурыентаў, якая дазволіць ім падрабязна пазнаёміцца са спецыяльнасцямі і адукацыйным працэсам.
Акрамя таго, з 10.00 да 15.00 у корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22 у аўдыторыі 101 будзе праходзіць кансультаванне па пытаннях уступнай кампаніі. На ўсе пытанні дасць адказы адказны сакратар прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Карлюкова.
Праграму мерапрыемства можна знайсці па спасылцы.
