У ГрДУ імя Янкі Купал 2 лістапада адбыўся фінал конкурсу «Студэнт года-2023», які прыцягнуў увагу ўсёй студэнцкай супольнасці. Удзельнікі, якія прадстаўляюць розныя факультэты і спецыяльнасці, спаборнічалі за званне лепшага студэнта года, дэманструючы свае лідарскія якасці, акадэмічныя поспехі і ўклад у грамадскія справы. У выніку ўпартай барацьбы ў шматлікіх этапах, пераможцам конкурсу стала студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Анастасія Кісель.