Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне ўніверсітэта і ўпраўлення ў галіне прафарыентацыйнай, выхаваўчай і адукацыйнай сферах. Ініцыятарам юрыдычнага афармлення супрацоўніцтва выступіла кафедра паліталогіі. Удзел у падпісанні прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўко, першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі, прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, загадчык кафедры паліталогіі Віктар Ватыль і студэнты.